Цішынёй агарнула, нібыта прасцінай,
Атуліла нябёснай слязою дажджу…
Калыханкаю гушкала водар язьмінны
Што застаўся між намі, як яблык ў раю.
Прыхавала вачамі ахвярнасць аблокаў,
Неспадзеўны й чаканы іх мяккі прылёт..
Паміж безліч стаптаных дарэшты дарогаў
Пра цябе мне шаптаў летуценнік-чарот…
Напамінам ружовай зарніцы світанкаў
Малявала прасцягі разлучаных душ…
Для таго, хто з самотаю зжыўся ці змалку,
Для тае, хто не здыме журбы капялюш…