Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Услед за Ясеніным

Сярэдняя: 2.7 (7 галасоў)

Помніцца так ясна мне карова
Наша
з картай свету на баках.
Раніца
духмянага такога
Наліла мне сёння малака.

Бачыцца, было нібыта ўчора:
Цягне плуг на ворыве наш конь.
І здаецца зараз, што з дакорам
Галавою мне ківае ён.

Сніцца: наш сабака звонка брэша.
Можа, вецер – злодзеем яму?
Ён, разумны, службаю нас цешыць.
І яго я ў думках абдыму.

І ката пакрыўдзіць не хачу я.
Ён ляноце волі не даваў:
Ведалі тут мышы яго “чуласць”,
І – гасцей у хату намываў.

Лашчацца, здымаючы мне стому…
Як іх, нашых меншых, не любіць?!
Іх не дам у крыўду я нікому,
А тым болей сам не стану біць…