Хацела ўсміхнуцца... Усмешку не знайшла Сярод пустэчы вулічнай. І толькі мішура Гарэзлівавага лісця Смяялася ў твар, Усмешкамі лажылася На шэры тратуар. Шаптала нешта цешучы, А што? - не разабраць... Напэўна шмат цікавага Спяшалася сказаць.