Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Успамін

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Дожджык летні
след змывае твой
са сцяжынкі
пыльнай палявой...
Ты прыйшла -
і пайшла...
Усё, як сон.
Толькі дождж
ды жытнёвы
чароўны звон...
Толькі постаць
ды голас твой...
Толькі вочы
гараць тугой.
Твае рукі
ў маіх руках,
Тваіх вуснаў
гаркавы пах...
Рукі... вочы...
Вусны твае...
Як мне зараз цябе
не стае.

Змыў сляды твае дождж,
як джын,
ды не змыў пра цябе
успамін.