Успамін.
Раскош Радзівілаў
Наўкольле дзівіла,
Званаму панству
Шлях сольлю сьцяліла.
Мой продак далёкі
Тых дзіваў не знаў;
Ён кміт быў, ці лёкай,
Ці, мабыць, святар…
Дрэмле замак нясьвіжскі
І замак мірскі
У абновах панцырных
Сучасных цаглін,
Ня бачачы скокаў
І баля званоў,
Турботаў і клопату
Продка майго...
-31.03.18.