Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Успамін пра лета

Сярэдняя: 4.7 (9 галасоў)

На ўзлеску вітае спелы водар сунічны,
Ручаёк працякае з вадою крынічнай.
Побач птушкі спяваюць вясёлыя песні,
Кветкі тут расцвітаюць кожны год напрадвесні.

А бярозавы гай запрашае на свята.
Бо сунічны тут край – ягад вельмі багата.
Водар кружыць, заве, абуджае пачуцці,
Маладосць у галаве, сэрцаў гук толькі чуцен.

Ах, сунічны дурман… Яшчэ сонца высока..
І хлапечы падман – да бяды недалёка.
Але ж дожджык пайшоў, хмарка сонца закрыла,
Супакоіла кроў, галаву астудзіла.

Адышлі ў бары, пераспелі суніцы, -
Я не сплю да зары, слёз, як у рэчцы вадзіцы.
І каханне прайшло, холад, лёд у маім сэрцы,
У бакале віно дапаможа сагрэцца.