Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

УСПАМIН ПРА МАЛАДЗЕЧНА

Сярэдняя: 2.5 (8 галасоў)

Я гойсаў маладым аленем,
Паўсюль шукаючы прыгод.
Цяпер на стомленых каленях
Прашу рахмана прабачэння
У дзён маіх пад старасць год.
Хачу не шчасця, не лагод,
А бачыць палевую свечку
Ў тым неспазнаным мной мястэчку,
Дзе дарагія сэрцу цені.
Там капаў воск, святлелі твары,
I бачнымі былі ў нагары
Маіх шляхоў хітраспляценні.
Не так сабе цішэе голас:
Адкрасаваў на ніве колас,
I я, нібы стары старызнік,
Што праз хваробу сумна трызніць,
Iду збіраць былыя зломкі,
Iду аскепкі падбіраць,
На смех заўсёднікаў карчомкі
Сваю кучомку шапкаваць.
Павер, суцішся, Маладзечна!
Ты да мяне дабрасардэчна,
Але закінуты ў гадах
I дом, і вільчаковы дах,
Як белашвачкіна іголка,
Як іудзейская ярмолка,
Як памутнелае акно,
Як бабчына верацяно.