Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Успамін ветэрана

Сярэдняя: 3.2 (20 галасоў)

Успамін ветэрана

Хутка бой. І таму наранку,
Па траве, што ў халоднай расе,
Мы паўзём да варожых танкаў,
Што стаяць у лясной паласе.

Кожны лічыць сябе героем,
Бо вярнуцца жывым – наўрад…
А заданне – разведка боем.
Толькі ўперад! Ні кроку назад!

Крык “Ура-а-а”, дробны стук аўтамата,
Ды разрывы гранатаў і мін…
Сірацела чыясьці хата,
Заставаўся адзін успамін…

Бой кароткі, як бляск маланкі…
Хоць браню нам і не прабіць,
Але выпаўзлі з лесу танкі,
Што і трэба было зрабіць.

А пасля, на жытнёвым полі,
Артылерыя – бог вайны -
Паказала тэатра ролі:
Хто тут мышы, а хто – сланы!

І хоць танкаў была армада,
Іх разбілі за пяць гадзін.
…Ды, на жаль, з усяго атрада,
Я застаўся жывы адзін.

Не адзін! Бо са мною памяць
Пра сяброў, што ішлі на бой…
Забыцця тым не страшна замець,
Засланіў хто Радзіму сабой!

Дзмітрый Краскоўскі (п.Івянец)