Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Успаміны.

Сярэдняя: 4.4 (22 галасоў)

Калі з вайны вярнуўся бацька
Навек запамятавалі дзеці.
Ён раненай рукой знянацку
Ім лустку хлеба даставаў з кішэні.

Галоднымі вачыма моўча
Яны на хлеб глядзелі прагна.
Схапіў старэйшы лустку лоўка
Пабег туды дзе была матка.

Ляжала ціха на пасцелі
Галодная, худая маці.
Няпомняць дзеці калі елі
Ім нечага матулі даці.

Яе зваліла вось хвароба
Тут холад з голадам стаяў.
І бацька ранены з дарогі
Слязьмі матулю абдымаў.

Тут радасць горкая стаяла
Ліліся слёзы ў іх ракой.
Што бацька быў, маці ляжала
І змогуць жыць далей сям'ёй.

І не было ў жыцці часіны
Найбольш шчаслівай, чым тады.
Жыццё, што дала ім хвіліны
Сустрэць сканчання той вайны.

І адступіла гора хутка
Зажылі раны злой вайны.
Ў памяці жыва мінутка
Што іх з'яднала ў жыцці.

Лілія Воранава ( Журавінка) 15.04.2020г.