Самоціць вобраз у люстэрцы?
Схіляе разам слёзы ліць?
А што, калі выяву сцерці
і ўласны твар перамяніць?
"Ушчасціць" поглядам і ўсмешкай,
заўсёдна поўнымі любві, —
і захаваць на духа "флэшку",
каб не згубіць, пад грыфам "V" —
як пераможцы-жыццялюбцы
выратавальнае "ноў-хаў".
І "Не!" — самоце-душагубцы!
Даеш захопленае "Ваў!"
і найружовых акуляраў
адну-дзве пары (можна й тры!) —
перапісаць нанова мары.
І ўспыхне сонейка
ўнутры!
І раптам зменіцца наўколле
і залюстэр'е запяе...
Ды так, што некага ад болю
ўратуюць
"болікі"
твае...