Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Утаймуецца дзень, улагодзіцца...

Яшчэ не ацэнена

Утаймуецца дзень, улагодзіцца
І за шарык зямны каўзане,
Зашкрабе дождж па даху, аконіцам,
Да самнамбула ноч прыпаўзе

І з душою яго палагодзіцца,
Штось пашэпча, а штось запяе
І мяне, мо шаноўнага госцейку,
Звабіць зноўку на сьпевы свае

І душа, ім слухмяна, запоўніцца,
Нотны стан зноў нанова саў'е
На дзень новы, на новае сонейка,
На сьвітанак у аконічным шкле.
-19.05.22.