Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

УЦЁКI

Сярэдняя: 4.1 (16 галасоў)

Зранку заўжды крумкачы
Глум прадракаюць сусвету.
Першы намер – уцячы!
Першая думка – карэту!

З ветрам, вільготным ад слёз,
Добрыя згадкі навейма!
Лёс адшпурнуўшы з калёс,
Гётэ з’язджае на Веймар.

Што яму поспех і чын!
Што неблагая кар’ера!
Бо наўздагон крумкачы
Ганьбяць разбойным манерам.

Мошчаны шлях чацвярык
Б’е капытамі, як беды.
Колькі ж патрэбна квадрыг
Збегчы ад Элізабеты?

Памяць, чаму ты заўжды
Нас ад сябе не адпусціш?
Беглі паэты ў ільды,
Трухалі ў зімнюю вусціш.

Злева – дарога ў Парыж,
Справа – капец невялікі.
Хто іх узводзіў на крыж?
Ганны, Лауры, Людвікі?

З полымя ў жар наабдым
Між услаўленннем і гвалтам:
Суджаны Веймар адным,
Iншым – сухоты і Ялта.