Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Уцёкі з пасткі

Сярэдняя: 4 (1 голас)

УЦЁКІ З ПАСТКІ

Чароўныя імгненьні цудоўнага пачатку!
Няздзейсьненыя думкі, узьнёсласьць перспектыў...
І вось ужо шпурнулі пад ногі мне пальчатку,
Каб дзесьці там не лётаў,каб сьпёкся ды астыў.

Працяг даволі сумны, ды я не напужаўся:
Падняў пальчатку тую,на стрэл не адказаў,
Знайшоў свой кут спакойны, паціху адляжаўся,
Ды й думаць пра узьнёсласьць,як кажуць "завязаў".

А доўгімі начамі над дахам выў вятрыска,
Шпурлялі навальніцы маланкамі кудысь.
Нязьдзейсьненыя думкі луналі побач нізка,
Ды й раптам стартавалі ў нязьведаную высь!

Той рух мне быў ратункам,бо ён казаў аб сіле,
Бо ён даваў надзею,што я сябе знайду,
А ранкам зноў я крочыў на працу з Ківіылі,
Стараючысь быць моцным і мужным на хаду.

Рыпела ды стагнала часамі навакольле.
Яно не разумела, яно мяне кляло,
Яно трымаць хацела ў чужой жыцьцёвай школе,
Давала накірункі, кудысьці ўсё вяло...

І мне было ўжо брыдка.І мне было няёмка,
І быў я так далёка ад цеснага ярма,
Што прага новых думак, старых адносін ломка
З сумніўным асяродкам, зьдзяйсьнялася сама.

Хто лялькай не рабіўся, той ведае выдатна,
Што людзі для тэатру народжаны не ўсе,
І сыр, што ў мышалоўцы пакладзены бясплатна,
Прывабна вельмі пахне, ды сьмерць камусь нясе...

П'янячы водар волі!Без шор, без накірунку!
Папера і аловак... Я сам сабе - кароль!
Не трэба перад пешкай цягнуцца недзе ў струнку:
Не дзядзек,ды ні цётак - партыйны зьнік кантроль...

І я ўжо зноў лунаю.Я зноў расправіў крылы.
Я цешуся свабодай, бо нельга-ж без яе!
І гэтак будзе доўга,пакуль хапае сілы,
Пакуль анёл мой белы натхненьне мне дае.

Эстонія.Йыхві,жнівень 2007 г.