Ах ты, мора, бяскрайняе мора,
Столькі хваль - не злічыць на вяку.
Я ж пазнаць хачу ў хвалі каторай
Свае рэкі, што ў мора цякуць
Можа, Свіслач мне тут адгукнецца,
Прыпяць плясне, - як рыба амаль...
А Аршыца да ног прыгарнецца -
Як заб'ецца ад радасці сэрца:
Я пазнаю яе паміж хваль.