Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Уваскрэсні, птушка Фенікс

Сярэдняя: 1 (1 голас)

Вы ўсё яшчэ жывыя?
Да вас ідзем тады мы!
Такія словы чуе
мозг чуллівы мой!
Пакуль услых не прамаўляюць іх...
але мо недалёка час,
калі пачуе словы гэтыя
ўжо кожны з нас!
Няўжо мы будзем іх чакаць?
Няўжо ў сваёй краіне
не жадаем гаспадарыць...
і гадаваць дзяцей ...
і радавацца...радавацца...
Амыты горкімі слязьмі
ад гэтае бяды
і гора гэтага ,
ад роспачы,
што дыхаць не дае эфект пабочны,
народ забіўся мой
пад венік...
калі пара ўжо прыйдзе зноў
уваскрэснуць ...
птушцы Феніксу?