Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Увогуле я не выбаршчык зла...

Яшчэ не ацэнена
Увогуле я не выбаршчык зла. Шкада нават зрэзаных кветак. А думка мая касманаўтам была, Калі запускаў над планетай. Адтуль больш аб"ёмна адкрыты прастор, Каб вызначыць вечнасці тэзы. Рукою я млява махаю з-пад зор Экстазным прыхільнікам фэнтэзі. Зямля рыхтавала пакутную смерць: У браню закавала з гарматай. А выпадзе мне ўсё-ткі ў танку згарэць, Дык лепш за - што ў клетцы - прымата. Цяпер я Сусвету ўсяму патрыёт. Адчую зямное шчэ ў скрусе -- Па-роднаму з ЗША адгукнецца каёт І воўча з лясоў Беларусі. І гэтую еднасць ужо не спыніць Нат арміі цэлай з праслушкай. Як позна я ўцяў: дзе з жанчынаю спіш, Каханнем там пахне й падушка. NIKE AIR MAX