Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Уяўнасць

Сярэдняя: 4 (1 голас)

Сцежка вузенькая ўецца
Ад дарогі к хаце.
-Як там вам цяпер жывецца,
Бацька мой і маці?

Я іду з дарогі к тыну –
Зараз запытаю.
Што яны адкажуць сыну,
Я наперад знаю:

-Дык,усё ў нас,сынку,добра:
Бульба урадзіла,
Яшчэ доіцца худоба,
Парсючок – на дзіва.

Яйкаў некуды дзяваці –
Так нясуцца куры –
Ходзяць вунь,па сенажаці...
Бацька лоб нахмурыць:

-А ты як,сынок,- надоўга?
Трохі пагасцюеш?
Адыходзь жа ад парога,
Распранайся,чуеш!

Слёзы радасці хавае
Мама,завіхаецца,
Пачастунак выстаўляе,
Чарка наліваецца...

Дзякуй шчыры роднай хаце,
Дзе любоў вядзецца.
Чалавечнасці паняцці
Там жывуць і ў сэрцы!