Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ужо і зіма — убок...

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Ужо і зіма — убок,
He згледзіш — май ля парогу:
Разматваецца патроху
Жыцця майго клубок.
На хустцы нябёс паяснелых —
Сонца і галубы.
Іду, крутаверцю белаю
Засыпаны да галавы.
О кволы пялёстак чысты
На баразне сухой!
О сцежка! О мячык чыйсьці!
О леташні ліст пад нагой!
О будня шматкаляровасць!
Глядзі не міні, не міні
І град, і касьбу за дуброваю,
I лотаць, і камяні.
На ўсё хачу наглядзецца,
Усё спазнаць — хоць калі:
Касой намахацца, напецца,
Наплакацца на зямлі.
Уперадзе — вецер, вецер,
Сонечная паласа.
Блытаецца да вечара
Вецер у валасах!
Іду я — не збіцца б з тропу.
I горыч, і радасць, дальбог:
Разматваецца патроху
Жыцця майго клубок.