Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Узвядзём перашкоду вірусу!

Сярэдняя: 3.6 (5 галасоў)

Узвядзём перашкоду вірусу!

Узвядзём усёй сям’ёю
перашкоду вірусам!
Вірус, стоячы за ёю,
адыходзіць вымусім!

За руку з суседам Ванем
тата не вітаецца –
абышоўшыся ківаннем,
аб жыцці пытаецца.

Гутарыць па тэлефоне
мама з цёцяй Любаю
(вечарам суседцы звоніць –
да яе не тупае).

Не бярэ сыночка стома –
пандэмію лаючы,
бегае сыночак дома,
у футбол гуляючы.

Для дачушкі ўся кватэра
стала дысказалаю.
“Дыскатэкі захацела –
дома заскакала я!”

Не скідаючы з рахунку
небяспеку ў дворыку,
ходзіць Тузік на прагулку
ў масцы – не ў намордніку.

Разумее род каціны
важнасць прафілактыкі –
на канапе штогадзіны
Мурка мые лапанькі.

Узвядзём па ўсёй планеце
перашкоды вірусам!
COVID мы – бацькі і дзеці –
адыходзіць вымусім!

2020, май