Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Прыгожы чалавек

Сярэдняя: 4.7 (123 галасоў)

Ва усiх свой густ. Спрачацца можам,
Iсцi да згоды пакрысе,
Але на тым, што ёсць прыгожа,
Часцей згаджаемся мы ўсе.

Што мерай вымярэння служыць?
Няма адзiнай меры тут.
Бывае так: сiвы, нядужы...
— Якi прыгожы! — кажа люд.

Глядзiш — з нябёс не рваў ён зорак,
Маўчун, цiхоня цэлы век.
Мы ж прыглядаемся, гаворым:
— Якi прыгожы чалавек!

Бывае ж так —
Глядзiш, красуня
Размалявана, што бяда,
А хто спазнае, толькi сплюне
I адвярнецца, бо брыда!

Мы аб прыгожым заўжды марым,
Але да нас да ўсiх дайшло:
Прыгожыя — не толькi тварам,
А тыя, ў кiм душы святло.



Што ні кажы, а верш Петруся

Што ні кажы, а верш Петруся Броўкі не губляе сваёй актуальнасці і цяпер. Даволі часта мы, сустакаем у сваім штодзённым жыцці "прыгожых" людзей, за прыгажосцю якіх больш нічога няма. Вельмі сумна робіцца на душы, калі моладзь пачынае ганяцца за брэндамі, трэндамі, ператвараючыся ў прыгожых спажыўцоў. І Пятро Усцінавіч, як сапраўдны мастак слова, які здольны бачыць і аналізаваць жыццё са стараны, папярэджвае нас, што не трэба ганяцца за прыгажосцю знешняй, трэба глядзець у душу чалавека. Па адзежцы толькі сустракаюць...

выдатны верш, лёгкі і

выдатны верш, лёгкі і праўдзівы

Замечательный стих!

Замечательный стих!

Максім Меркулаў

Прыгожыя - ня толькі тварам,
А тыя, ў кім душы святло.

Залатыя словы! Можа, вазьму іх эпіграфам для свайго наступнага верша.