У далёкім краі я плыву ў мане,
Пакуль шукаю тут спакою,
Маркота, сум і стома цякуць з мяне
Няспыннаю ракою.
Стаміўся бегучы
І ледзь трымаю лейцы на жыццёвым возе
Але ніяк не патану ў сваёй нязмозе:
Мяне трымае родны журавель.
У тым жураўлі вада блічшыць слязою,
Упарта маніць мае вусны да сябе.
Не раз, знясілены журбою,
Я марыў прытуліцца да яе.
Колькі вядзёр дастаючы расплёскаў,
Яшчэ больш не данёс я да сянец,
І кожны раз нібы ставаў дужэйшым,
Ланцуг цягнучы з долу за канец.
Прагнаўшы рад, вадою напіваўся,
На могілках ёй шараваў крыжы дзядоў,
І толькі помнячы яе, трымаўся,
Ратуючы сябе з ліхіх віроў.
Далёка ад мяне той журавель,
Зарослая стаіць мая ляда,
Цяпер для шчасця мне не трэба хмель,
А толькі тая чыстая вада.