Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вайсковы дзённік

Сярэдняя: 3.4 (7 галасоў)

***

Спакуса свабоды, спакуса збегчы,
нябачныя краты трымаюць мяне.
Палова жыцця прайшла ўжо ад чвэрці -
палова ў праўдзе, палова ў мане...

***

Дзякуй богу, што жывы,
яшчэ дыхаю паветрам.
З маёй буйнай галавы
шапку не сарвала ветрам...

***

Аркестр разявіў пашчу, як звер,
мы строем ідзем па бліскучаму льду.
Не быў мой такім жыццёвы намер,
і ўсё ж я іду, і ўсё ж я іду...

0811.16

***

Людская, шэрая маса.
Чатыры ўзвады. Рота.
Тоны чалавечага мяса,
у чорненькіх ботах.

***

Цяпер бачу цябе дужа рэдка,
даўней ж бачыў цябе ў кожным сне.
І каханне чорнаю меткай,
быццам хмарай лягло на мяне.

13.12.2016

***

Сцены гэтай медроты аблезлі ад скрухі,
ад жадання салдат бачыць родных матуль.
на калені схіліцца, цалаваць яе рукі,
толькі нельга пакуль, толькі нельга пакуль...

27.12.2016

Растанне

Не хапае цябе, як паветра,
як святла мне цябе не хапае.
І растанне ў тысячы метраў
нас з табой зноў і зноў разлучае...

Саладосць тваіх вуснаў адніме,
рук пяшчоту навек забярэ.
Чалавек, як істота, загіне,
а каханне маё не памрэ.

14.02.2017

Шакалам б.в.

Шакалы беларускага войска -
салдацкіх уласнікі душ.
давайце-ка хуценька стройся
і на хуй усім скопам руш!

26.01.2017

***

Мае невысокія краты -
вайсковы фарбованы плот.
За ім разрастаюцца квяты,
а мне тут сядзець яшчэ год.

Зіма... без яе мне халодна,
на сэрцы і так маім лёд.
І год не быць мне свабодным,
не бачыць каханай мне год.

Мае невысокія краты -
вайсковы, фарбованы плот.
На сэрцы халодным заплаты,
у дзірках душа, быццам бот.

19.03.2017

***

Межы, межы, межы...
Скавалі мой прывідны лёс.
Болем сэрца рэжа,
бо смуткам і жалем аброс...

***

Цэлы годў я змагаўся з сабой,
цэлы год я не бачыў дома.
Кожны дзень ішоў у цяжкі бой,
і пяшчота мне незнаёма...

Крык жураўліны...

Крык жураўліны на сэрца ўпаў,
як камні.
Шмат я не ведаў, шмат я не знаў
аб каханні...

Шмат я не ведаў аб лёсе сваім,
з жалем.
Беды, няшчасці скруцілі тугім
шалем.

Крык жураўліны, песня мая
лійся!
Шчасце далека знойдзеннае
вярніся...

***

Мой цягнік далёкага блукання
не прывёз мяне на света край.
Мне пакінуў горыч ад кахання,
ды яшчэ трывожны цёплы май.

Хай цягнік той едзе куды хоча,
і мяне пакіне ён у журбе.
Бо ні днём ужо, ні цёмнай ноччу
не вароціць, любая, цябе.

23.03.2017

***
Птушка скаваная клеткай,
хоча свабоды даўно.
Лётаць свабоднай над кветкамі,
бо ўсё без волді - ярмо.

Дзюбкай сваёю раніцай
піць слязінку расу,
зробіцца горкай п'яніцай,
бачучы гэту красу.

Дайце нажоўкі і пілы
клетку разрэзаць ёй.
Хай распрануцца крылы
над гэтаю мітуснёй.

14.07.2017.

***

Нечакана як прыйдзе
к нам вайна з крывавым мечам,
у партызаны я пайду
разам з нашанскай галечай.

Смерць не пройдзе наша міма,
мы загінем усёй аравай.
Мы загінем за Радзіму,
толькі каб не за дзяржаву...