Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вальшчык лесу

Сярэдняя: 2.3 (3 галасоў)

Вальшчык лесу

Небяспечныя, бясспрэчна,
сосны пры сваім падзенні.
Вальшчыкам быць небяспечна –
і ў шматслойным ён адзенні.

Боты цяжкія. Устаўкі
ў ботаў металічныя.
Тыя ўстаўкі, майстар валкі,
для цябе нялішнія.

Пад аховай вочы, вушы.
Пад аховай галава.
Цішыню ў бары парушыць –
будзе дрэва пілаваць.

Паляцяць убок апілкі,
завішчыць бензапіла –
пень пакіне напамінкам
пра сасну, што тут была.

Штурхане – і пахіснецца
ды паваліцца сасна.
Зрэзаная, будзе з лесу
вывезеная яна.

Небяспечна, безумоўна,
як сасна піле паддасца.
Вальшчыкам быць рызыкоўна –
і ў надзейнай хлопец касцы.