Вандроўніца-сцежка на золку пакліча
За вёску ў лес за сабой павядзе,
я кошык вазьму і па сцежцы, па звычнай,
пакрочу ўботах па талай вадзе.
Ужо ставяць збаны, хто да соку ахвочы,
і птушкі спяваючы хваляць вясну,
Убачыўшы кветак блакітныя вочы,
Бы ў вочы Радзімы сваёй зазірну.
Я ўзімку жывілася марай аб цудзе,
Нібы ў люстэрка, гляджу ў ваду,
Нашто табе кошык? спытаюцца людзі,
Букецік пралесак туды пакладу.
такі цудоўны верш.
такі цудоўны верш.