...... "Почему же в конце всем так хочется
жить?"(Александр Волосников)
"Ваша станцыя, сябар, пара адпачыць!" —
мне гавораць пачуцці мае і ўрачы.
А я ўпарта не веру, смяюся: "Мана!"
і дзіўлюся на зоркі ў акне давідна.
Дадаюць мне: "Выходзь! Твой завершаны
шлях!"
Мо і так. Ды пакуль я, зняволены птах,
не наслухаўся спеваў начных салаўя,
не дапета апошняя песня мая.
Падганяюць: "Спяшай! Бо зляціш пад адхон!
Паглядзі, як хістае на стыках вагон!
Я ж лунаю з анёлам у цемры начэй,
і мне светла ад сонца анёльскіх вачэй.
Мне прарочаць благое — страшэнны канец.
А я добрага прагну з мальбою: "Тварэц!
Дай яшчэ на світанне зірнуць мне стакроць
і праславіць хвалою Цябе, о Гасподзь!
Не гані мой цягнік у таявы палі!
Я пакуль не даспеў да сыходу з зямлі!
Дай спаўна наглядзецца на цуды жыцця,
перш, чым рэйкі звярнуць у нябёсны працяг!"
22.06.2014
так, трымацца, з усёй моцы,
так, трымацца, з усёй моцы, як мага далей.