Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Васіль Быкаў

Сярэдняя: 2.5 (4 галасоў)

Чаму суровы позірк Ваш
На фота так хвалюе?
Мо мы жывем не так,інакш,
Душа Ваша сумуе?

Вы бачыце ганебнасць дум,
Не вартых намаганняў,
Надзей,што цераз боль і сум
Пранеслі Вы ў змаганнях

З тым злом нямераным,пякучым,
Што ў край прыйшло наш родны.
І стала Вам за нас балюча,
Як за сыноў бязродных

Забылі мову і вайну,
І пот і кроў дзядоў,
Не ставіўшы сабе ў віну
Незначных дробных слоў.

Пра новы брэнд і курс валют,
Камфорт і эпатаж.
Хто пераможа сёння тут,
Ўшануе подзвіг Ваш?
___________________

Застаўся Быкаў на вайне.
Ён назаўжды салдат.
Няхай стагоддзе шчэ міне,
Не вернецца назад.