Іх засталося так нямнога,
Хто нам жыццё падараваў.
Даць сілы тым малю я Бога,
Хто Перамогу здабываў.
Іх усё меней на парадзе,
Але заўважым іх здалёк.
І будзе пры любой уладзе
Найпершай кветкай васілёк.
Яшчэ і сёння ныюць раны
Тым, свет хто вызваліў з акоў.
Дзяўчынка дорыць ветэрану
Букет прыгожых васількоў.
Ён узгадае сорак першы,
Яго празвалі “матылёк”.
І як чытаў каханай вершы
Той маладзенькі Васілёк.
І ён вайну прыпомніць тую,
Сяброў – дзяўчат і юнакоў,
І колькі ў зямлю сырую
Лягло такіх вось Васількоў…