Асядзе пыл сцяжын далёкіх,
У душы паселіцца спакой…
Праз каласы палёy' жыццёвых
Стан васільковы маніць твой.
Калісьці ён такі далёкі
Начамі спаць мне не даваy',
А зараз – блізкі, ветлы, родны,
Ажыццяy'леннем мары стаy'.
Салодкі смак любві мядовы,
Усмешка – ясная зара,
А вочы светлы, нібы зоры,
Мне шляхам стануць да дабра…