Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ваўчыная Поўня

Сярэдняя: 2.9 (7 галасоў)

Поўня бледнаскурая,
Поўня бледнатваря
Поўніць неба слёзамі,
Лёзамі халоднымі.
Паглядзі праз дахі
Змерзлага наўколля,
Паглядзі на гмахі
Снежаньскай няволі.
І пачуй як быццам
Воўчы сум замерзлы –
Воўкі – гэта богі,
Што згубілі ногі і
На лапах ў поўсці
Шчэраца ікласта,
Выскал тайны шчасця,
А, быць можа, праўды,
Той спрадвечнай, існай,
Нібы поўня ў небе,
Быццам хлеб карыснай,
І як смерць нязменнай.

Снегавых сцяжынаў
Ты прайшоў нямала,
Але ў небе поўня,
Як твая святая,
Як твая ліхая,
Як твая нямая,
Як твая сляпая,
Тая ж, тая ж, тая ж –
З бледнай скурай й
Тварам,
Са сяйвом слязлівым,
Праўду што хавае,
У вачах ваўчыных.
У крыві людское.
У агідных рухах
Змерзлага жывога.

Поўня бледнаскурая.
Поўня бледнатварая.
Штоноч зноў ты плачаш
Ў холадзе лядашчым….