Ваўкалачая песьня.
Калі заблукаюсь па гэтаму сьвету
І воўчае мяса на мне парасьце,
Пачуеце Вы ваўкалачую песьню,
Якую ні чулі нідзе.
Сьпяе Вам душа, ад ранейшае цноты,
Ад болі страшэнна дзікой,
Спавітую жахам маю адзіноту,
Якую не знае ніхто.
Пачуеце жуду зграі ваўчынай,
Якая чужынца цкуе,
Пачуеце енкі на роднай Айчыне,
Як вырвуць вантробы мае.
Калі пашанцуе, з людское лагоды,
Мне прапаўзьці праз хамут -
Вярнуся ізноў чалавечаму роду
І іншую песьню сьпяю.
-30.03.17.