Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вавёрчыны ключы

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Чаго, дзяўчына, адна хадзіла?
Адна хадзіла і — заблудзіла
      У сасняку.
Прад цішынёю — прад медавухай –
Цяпер спыніся, маўчы і слухай:
      — Ку-ку, ку-ку!

А рэха стогне — напэўна, недзе
Па лесе коцяць вуллі мядзведзі,
      I без дарог,
Аж захмялеўшы пад кашалямі,
Зайцы за граістымі камлямі
      Нясуць пірог.

I гром вусаты — відно, патрэба! —
Набіў маланкі хутчэй на неба,
      Як абручы.
Зямля, што брага, загаманіла,
I тут вавёрка з дупла ўраніла
      Свае ключы.