Ваюй з хваробай на выдатна!
Участковым тэрапеўтам прысвячаецца
Як хвароба заскрабе
ці ў суседа, ці ў цябе,
забываючы пра стому, –
участковы тэрапеўт
вызываецца дадому.
Пры надвор’і пры любым,
кожны дзень на выклік ходзіць.
Пыльныя шары-клубы
ветрык-спадарожнік коціць.
Ёй – памочніцы сваёй –
хворыя як роднай рады.
Доктар, з хворасцю ваюй
на выдатненька, на ўра ты!
Лекар, выпішы рэцэпт,
слухай лёгкія і сэрца!
Лютай немачы руцэ
на грудзіне не ірдзецца!
Доктарка, угавары
хворага на здымак лёгкіх –
і захворванні-звяры
вызначацца без марокі!
Доктар, хворым, што ляжаць,
ціск, тэмпературу мерай!..
Кожны ведае ўрача:
“пагасціў” ва ўсіх кватэрах.
Злым хваробам не расці!
Лекар, хворых аглядзі,
забываючы пра стому:
слухай сэрца, мерай ціск –
хворых выратоўвай дома!