Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вечар сустрэчы

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Нас паўсюль вятры параскідалі,
А кагосьці – аж на край зямлі.
Ды шляхі-дарогі нас пазвалі
І да роднай школы прывялі.

Шчыра нас вітае цёплы вечар,
Хоць мароз лютуе за вакном.
І да слёз кранае нас сустрэча
Са сваім дзяцінствам мілым зноў.

Быццам не спазналі цяжкіх будняў,
Мы з усмешкай – рукі падаём.
Казачна багатымі мы будзем,
Хоць адзін другога пазнаём.

Аб шчаслівых днях напамінае –
Смехам заліваецца званок.
Музыка гучыць і кроў іграе,
Як у нашых келіхах віно.

Кружымся з планетаю у вальсе.
Свечкі ўсхваляваныя дрыжаць.
Лёгка у любві нам прызнавацца,
Лёгка нам гадоў не заўважаць.

Мы прыйшлі здалёку на сустрэчу
Са сваім юнацтвам мілым зноў.
Шчыра нас вітае цёплы вечар,
Хоць завея плача за вакном.