Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вечар у Міры

Яшчэ не ацэнена

З дачкою мы адчулі — тут сябры.
Нас сабралося шмат, у пакоі цесна.
Пілі гарбату і спявалі песні
У незабыўны вечар у Міры.
Тажды паскардзіліся хлапчукі,
Што нарадзіліся не ў тым стагоддзі:
У сярэднявечча, колькі год не пройдзе,
Цягнуць іх будзе, дык і я ж такі.
Як добра нам тады было і проста,
І ехаць не хаценлася адтуль.
Малы пакойчык у Міры — як востраў
Сярод маіх блуканняў, а пакуль…
Успамінаецца, калі няўтульна
З таго, што лёс дурнотны б’е пад дых,
Як побач з Мірскім замкам, у вестыбюлі,
Вісяць харугвы рыцараў маіх.
Шкадую, што не навучыў вас біцца,
Аб гэтым са ўсёй шчырасцю пішу.
Тады вы не прыехалі ў сталіцу,
А потым я ад’ехаў за мяжу,
Дзе не ўратуюць гонар ды адвага
Калі абдыме ўначы за плечы
Туга. І корміць валацугу шпага,
Як быццам усё яшчэ сярэднявечча.

2000