Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

"Вечарэе"

Сярэдняя: 3.8 (17 галасоў)

"Вечарэе"
Вечарэе,статак гоняць
Пах парнога малака
Чутна як крычаць,гамоняць
На ўскраіне сяла
Пырсне,грукне ў падойнік
Цеплы струмень малака
Рыжы кот,як той разбойнік
Ходзіць,сочыць ля хлява
Па над рэчкай,над вадою
Стаў туман нібы сцяною
Кветкі голавы схілілі
Як вячэрніх рос папілі
Дзень к канцу а сонца к долу
Пакацілася за лес
І апошні свой праменчык
Пасылае да нябес
Успыхлі зоркі нібы свечкі
Згінуў вецер у вышыні
Зацяпліліся ў вокнах
Бела-жоўтыя агні
Пад рабінаю ля хаты
Дзе паменш цікавых воч
Закаханыя на пару
Дзеляць разам летню ноч
Спіць сяло,закрыла вочы
Спіце людзі.Добрай ночы!
Цішыня стаіць такая
Што не часта так бывае
Толькі чутна дзе-нідзе
Спелы яблык упадзе...



Вельми милагучна, адразу

Вельми милагучна, адразу дзяцинства успаминаецца и здаецца, што табе 14-15 гадоу и усё жыццё яшчэ наперадзе...