Экспромт,
навеяны лірычнымі пейзажамі
Ягора Батальёнка
Дзень сыходзіць. Вечарэе.
Дрэмле адвячорак.
Неба ціхай ласкай грэе
Погляд першых зорак.
Месячык у светлай цішы
Радасць дню прарочыць —
Лёгкай акварэллю піша
Мастак бязважкасць ночы.
I душа мая ўслед зорам —
Той гармоніі Сусвету —
Сцішаным суладным хорам
Карціну паўтарае гэту.