Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Век.

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

Век.

Век не кат, не гіцаль век,
Твар не крые ад вачэй,
На лязо вады не лье,
Каб ім секлася ямчэй.

Век не просіць, не дае,
Не кідае, не ўзносіць,
Зашмат веку нестае,
Зашмат людзі зь яго просяць.

Век ідзе. Пасьпей за ім,
Жбан вады чыстай нясі,
Крыніц мала на зямлі,
Болей чада, сьлёз, вайны.

Прыхіляюсь веку вухам,
Чую сеў і звон жніва,
Чую хіліць хатам вугел,
Ступой цяжкаю вайна.

І блазнуе век шувейны,
Неспакойны, малады,
Засыпае новым зернем
Год трывожных жарнавы.

Век не кат, не гіцаль век,
Кары людзям не нясе,
Век чакае: чалавек!
Будзь лагодным між людзей!
-08.11.16.