Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Век чалавечы...

Яшчэ не ацэнена

                                  Пройдзе над ім вецер, і няма
                                  яго, і мейсца ягонае ўжо
                                  не пазнае яго.
                                                          Псальм 102:16
 
Век чалавечы
Як снег на галінцы,
Дзень чалавечы –
Як помах крыла.
Толькі за зёлкай
Паспеў нахіліцца -
Выпрастаць спіну
Труна памагла.
 
Кожнаму хочацца
Ліха аб’ехаць.
Лёс залагодзіць,
Чым нельга і льга.
Раніца хмар наахапчыць
На вехаць.
Пачырванее за вечар смуга.
 
Дол прыхарошыцца
Травамі гожа.
Сподзеў і страх –
Чалавеку свае.
Вецер дыхне – і няма,
І яго ўжо
Мейсца ягонае не пазнае.



Цудоўны верш, адюстроўвае

Цудоўны верш, адюстроўвае праўду жыцця. "Дзень чалавека- як трава,як кветка палявая, так ён квітнее"(Псальм 102:15)

Светлая вам памяць, Рыгор

Светлая вам памяць, Рыгор Іванавіч! Вашая паэзія сама кладзецца на музыку.

Шыкоўны верш!!!

Шыкоўны верш!!!

Вельмі цудоўны верш! Кранае

Вельмі цудоўны верш! Кранае душу і сэрца.