Не народ для ўрада, а ўрад для народа -
Куля ідэю не можа забіць!
Там жыццё рай, дзе свабоды край!
А дзе вайны мае - любоў памірае...
Адзін чалавек сказаў: "Дастаткова!
Яны для нас усіх капаюць ямы!
Не маўчыце! Праўду скажыце!
У чорныя ямы яны лягуць самы!"
Белая маска на твары рыцара,
Ў яго руцэ чырвоная ружа.
У гэтай ночы знішчэнне урада -
Рэвалюцыя - пятага лістапада.
"Не ідзі, мілы мой, у чорную ноч!
Жыць без цябе не хачу! Не магу!
Куля ідэю забіць не можа,
А чалавека... Чалавека можа!"
Рэвалюцыя, пятага лістапада.
Цэлая краіна зараз у агні.
"Свабода! Перамога!", на ўсіх вуснах,
A ён паранены на маіх руках...
Ён сказаў: "Гонар і надзея...
Гэта ўсё што табе падарыць магу..."
Я сказала: "Ты ўсё што я зараз маю!
Не ідзі! Ўсім сэрцам я цябе кахаю!"
Не народ для ўрада, а ўрад для народа -
Куля ідэю не можа забіць!
Народ не забывае страшны канчатак лету,
А я не забываю адважнага Вэндэтту.
па фільме: В як Вэндэтта