| 
                                
                             | 
                            
								
				                                
                                
                                    
                                        
                                            
                                                
                                                    
                                                        
                                                            
                                                                                                                                                                                                                                                                        
                                                                                                                                
                                                                    Даяна Лазаравіч
                                                                                                                                                                                                                                                                                 
                                                            
                                                                
                                                                
                                                            
                                                                  
                                                                
    
  
  
      
        
      
  
                
	    	
			            
       
        
        
Я ведаю пра невялікую краіну 
Дзесьці на ўсходзе Еўропы. 
Невялікая краіна, як і мая, 
Але там жывуць людзі з вялікім сэрцам. 
Без страху, i калі надзеі няма, 
Праз вoйны і мір, зімой і летам. 
Гэтая краіна зaвецца Беларусь. 
Гэта зямля шырокіх зялёных лугoў, 
Зямля свежай ранішняй расы, 
Што абмывае кветкі і зіхаціць на кустах. 
Гэта зямля рэк, азёр і балот, 
Вечна зялёных хваёвых лясоў, 
Пяшчотных бяроз і магутных дубоў. 
Гэта зямля птушак і ды песень, 
Што звіняць і ўвесну і ўвосень, 
Калі нараджаецца праўдзівая любоў. 
Гэта зямля каштоўных работнікаў, 
Вялікіх герояў і крывавых бітваў, 
Гэта зямля нашых братоў. 
Браты беларусы - мірныя людзі, 
Сэрцам адданыя роднай зямлі. 
Вякамі баранілі тое, што любяць: 
Радзіму, сям'ю i родны парог. 
Не баяліся страшных ран, 
Не баяліся болю ці смерці. 
З любоўю ў грудзях, і з песняй на вуснах, 
Яны не ведалі, што гэта - страх. 
І сёння, яны верныя сябры, 
Верныя браты, і руплівыя работнікі - 
Што жывуць  ў напружанай працы, 
Сумленнымі і справядлівымі, 
Людзі, сярод якiх ёсць любоў. 
Я ведаю пра невялікую краіну 
Дзесьці на ўсходзе Еўропы. 
Гэта зямля птушак, лясоў і лугоў, 
Гэта зямля прыгожых зялёных палёў, 
Працавітых людзей, надзеі, свабоды - 
Беларусь - зямля нашых братоў. 
 
        	
        
            
                    
     
   
   
  
      
  
                
	    	
			            
       
        
        
Дарaгі, я не прынцэса. 
Я не нарадзілася на падушцы, 
На шаўковай падушцы, у замку, 
У каралеўстве майго бацькі. 
Я не вырасла з каронай, 
Акружаная вернымі спадарожнікамі, 
Як кожная сапсаваная прынцэса. 
Я нарадзілася на прыродзе, 
У халоднай крыніцы, 
З першымі сняжынкамі. 
Я вырасла з аленямі, 
З дзікімі коньмі і ваўкамі, 
Ў поўнай меры я дыхаю, 
Спяваю і пяшчотныя вершы пішу. 
Я не віла, не прынцэса, 
Я толькі белая лясная кветка. 
Неба над мною такое дзіўнае! 
І гэты паток настолькі яркі, 
Дубовыя лісты атачаюць мяне. 
Пах лесу... гэтая мая свабода, 
Маё імя, і ўсё маё шчасце. 
Я іду, танцую, гуляю, 
З галубкамі аб зорках мару, 
Я спяваю аб вачах, спяваю аб вуснах, 
Аб вясне, аб кветках, і аб зялёных дубах. 
Я спяваю, дарагі, тваю любімую песню, 
Песню пра каханне, якое доўжыцца вечна, 
Аб безумоўнай любові, любові без межаў. 
Ты ведаеш, як моцна я цябе люблю? 
Вось чаму толькі для цябе, 
Я спяваю і танцую сёння. 
Вось чаму я веру ў поспех. 
Трымай мяне моцна, рыцар маёй душы! 
Не дазваляй мне заблукаць 
Сярод яркіх зорак, іншых кветак, 
І сярод першых кропель ранішняй расы. 
Не дай мне ўпасці ў каханне, 
Ў вусны і вочы не варты мяне! 
О, дарагі, я хачу ты ведаеш 
Як цябе любіць твоя лясная кветка, 
Як моцна цябе любіць твая паэтка. 
 
        	
        
            
                    
     
   
   
  
      
  
                
	    	
			            
       
        
        
Не народ для ўрада, а ўрад для народа - 
Куля ідэю не можа забіць! 
Там жыццё рай, дзе свабоды край! 
А дзе вайны мае - любоў памірае... 
Адзін чалавек сказаў: "Дастаткова! 
Яны для нас усіх капаюць ямы! 
Не маўчыце! Праўду скажыце! 
У чорныя ямы яны лягуць самы!" 
Белая маска на твары рыцара, 
Ў яго руцэ чырвоная ружа. 
У гэтай ночы знішчэнне урада - 
Рэвалюцыя - пятага лістапада. 
"Не ідзі, мілы мой, у чорную ноч! 
Жыць без цябе не хачу! Не магу! 
Куля ідэю забіць не можа, 
А чалавека... Чалавека можа!" 
Рэвалюцыя, пятага лістапада. 
Цэлая краіна зараз у агні. 
"Свабода! Перамога!", на ўсіх вуснах, 
A ён паранены на маіх руках... 
Ён сказаў: "Гонар і надзея... 
Гэта ўсё што табе падарыць магу..." 
Я сказала: "Ты ўсё што я зараз маю! 
Не ідзі! Ўсім сэрцам я цябе кахаю!" 
Не народ для ўрада, а ўрад для народа - 
Куля ідэю не можа забіць! 
Народ не забывае страшны канчатак лету, 
А я не забываю адважнага Вэндэтту. 
па фільме: В як Вэндэтта 
 
        	
        
            
                    
     
   
   
  
      
  
                
	    	
			            
       
        
        
Ноч. Усе спяць. Я гляджу ў акно. 
Зоркі маўчаць, як мае вусны, 
У параненай душы няма слоў – 
Дзе ты? Што робіш у гэтыя дні? 
Ты памятаеш нашу любоў? 
Ах, чорныя вочы! Чорныя, як неба! 
Без вас, як зіма, для мяне лета! 
Новага нічога, мёртвае сэрца... 
Таму што ты – усе мае думкі, 
Таму што ты – мае паўсвета! 
Ноч. Слухаю: падаюць кроплі дажджу... 
Мару, але цябе не магу адшукаць. 
О, людзі! Знаеце як я няўцешна! 
Калі ласка, ціха - зараз я хачу спаць... 
 
        	
        
            
                    
     
   
   
  
  
  
     
  
  
  
  
  
  
                                                               
                                                         
                                                     
                                                 
                                             
                                         
                                     
                                 
                                 
                             |