Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Венера Журоўская

Яшчэ не ацэнена

Венера Журоўская
Другім каханнем Тадэвуша Касцюшкі была Тэкля Журоўская, дачка брэсцкага харунжага.
Касцюшка закахаўся
ў харунжага дачку.
Няёмка ў панскай хаце
да панны хадаку.

Паненка, не раві ты,
да ног не прыпадай:
харунжы – наравісты
ды з пыхай гаспадар!

“Касцюшка – валацужка, –
гаворыць пан дачцэ. –
З рэспублікі ласунку
змагар не растаўсцеў.

Змагар па Штатах гойсаў,
нічога не прыдбаў –
цябе я за такога
ніколі не аддам!

Тадэвуш – бедны, шэры,
бяздомны верабей,
не мае ні кватэры,
ні хаты для цябе”.

Ды ў Тэклі ў медальёне –
Тадэвуша партрэт.
Ды з сэрца не прагоніць
партрэт нудоту прэч.

Захоўвае Тэклюся
каханага лісты.
“Я на цябе малюся:
мая багіня ты.

Журоўская Венера,
я твой каханак Марс” –
вышэйшыя і мера,
і сорт ягоных мар.