Беларусы не лаюцца матам
Бо ім толькі мажліва ругацца,
Беларус не бывае солдатом,
Быць жаўнерам - і гонар і свята.
Беларус не бухае, ўжывае не водку,
П'ець ён піва, гарэлку ды зьбіцень,
Тут не ў градусе справа ў адсотку,
Бо у нас не Данскі ёсць а Віцень.
Беларусы не носюць носкі,
Не падманеш іх бруднай порцянкай,
Бо у нас засталіся мазгі
Каб шкарпэткі сушыць пад фіранкай.
Беларусу не трэба любві,
Закахацца ж ён можа не блага,
Хто сваё нам навязвае благо
Падыхаюць заўсёды ў крыві.
Беларусы вядома ж не трусы
Бо з трусоў тут у нас дзеруць скуры.
Ў Беларусі-матулі хапае лясоў,
У сыноў яе дома ёсць косы ды кулі -
Верш для тых у каго "пулі-дуры"