Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

верш "Страчаным душам"

Сярэдняя: 4.6 (10 галасоў)

Верш:
Кажаш: свет вакол брудны.
І я такі.
Але хіба ж ты з цемры?
І на душы тваёй д’ябла ланцуг,
Што ты у бандыцкай хеўры,
Ці з гарэлкі раскіс, распух?

У табе ж, як крыніца святая,
Як ззянне сьвітальных рос,
Дух стваральны – без дна і краю.
Дух – ад родных дубоў і бяроз.

І дзе у асеннім лісьці
Яблыкі і жалуды, -
Там жа й твае калісьці
Дзіцячыя беглі сляды.

А ты прамяняў на грошы,
На прывід багацця, бос,
Вясёлку зімовай порошы
І Млечны на небе воз.

Вось у дзярме й калупайся.
Далярамі подласць лячы.
Ванітамі захлынайся.
Сябраў, родных сваіх мачы.

І не кажы, што брудны
Вакол цябе час і свет.
Можа, як сын той блудны,
Успомніш ты запавет

Продкаў сваіх і Бога:
Жыць – каб любіць і свяціць.
І стане твая дарога – душа –
Не сярэбраная, а залатая
Са святымі нябёсамі ніць.

2008