Яшчэ адна душа недзе памерла,
Я пасумую над ёй з гітарай
у шэрым куце сваім.
Не знаю,
ці была яна добрай,
шчырай і вернай,
Не хачу знаць,
іх так шмат,
а я адзін.
Кожную хвіліну
хтосьці атрымлівае асалоду,
Ім не патрэбна мая дапамога,
ім добра і так.
Я знайду таго, што пакінуў Бог
або які пакінуў Бога,
І уратую яго ад раз'юшанай зграі
нахабных людзей-сабак.
Я і сам іх баюсь,
дакладней, жах выклікаюць іх паводзіны.
Праўда, хлусня, дабро і зло у грамадстве
даўно змяшалісь у адзін атрутны кактэйль.
Калісьці, як кажуць,
Гасподзь прыйшоў глядзець на Чалавека народзіны,
Цяпер наўрад ці прыйдзе хто
на пахаванне грамадзства людзей.
Я дапамагу каму можна, каму хопіць сіл
вершам, словам, справаю.
Астатнім, мне здаецца, і гэтак не блага,
бо даўно ўжо на ўсё пляваць.
І гэта з'яўляецца самай маёй агіднай,
праклятай заганай-
Тое, што як бы не марыў, не магу проста так
спакойна за гэтым усім назіраць.
Мяне раздзірае, мяне разрывае у гэтым палоне пачуццяў,
дзе добрае і благое.
О божухна, як бы было без такіх памкненняў і хваляванняў
жыць прасцей...
Як словамі выказаць тое,
як выказаць імі на аркушы белай паперы тое,
Калі адчуваеш сябе самым няшчасным
і самым шчаслівым сярод людзей.