Я мову асядлаў, я вершнік.
Ня дзіду я трымаю - пер'е,
Дзе скокнуў - там пакінуў вершы,
Радзімы склад нясу цяпер я.
Алюр мой - верш, санет, паэма,
Пісаць люблю - знайшлась бы тэма,
Для адраджэння мовы верш
Выкарыстоўваю найперш.
І мілагучнасць роднай мовы
Адчуе кожны беларус,
Спазнае ён па волі Муз
Чароўнае, жывое слова.
Нясі мяне, мой моўны конь,
Праз таямніцы слоў агонь.