Неабыякавыя да сусьвету
Вершы і дождж
Таямнічы, начны.
Па вільготнаму шклу,
У трапяткім паветры
Дробныя кроплі
Зіхацяць пад святлом ліхтароў;
Нешта шэпчуць галлю
I зрываюцца ўніз,
Бы-нібы з гукаў складаюць малюнак.
Размаўляюць са мною
Пра фарбы восені,
Пра цудоўныя ружы
Пад кашуляй дзяўчат,
Адначасова
Ставячыся да Мовы
Як да цуду.
Рэшткі «Дрэваў» Лоркі
Чутныя ў кожным радку –
Трэба толькі
Адпаведна
Ладзіць слых.