А вершы можна холадна чытаць.
І не прыкмеціць сэрцаў іх біццё,
І не заўважыць, як яны кіпяць
Жыццём.
Не зразумець, як горача гарэў
І са слязьмі глядзеў на гэты свет,
Як вырываў з душы і смех, і гнеў
Паэт.
І толькі потым, як замоўкне ён,
Прыпаўшы мёртвым сэрцам да стала,
Прарвецца бурна, быццам бы цыклон,
Хвала.