Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ВЕРУ

Сярэдняя: 4.3 (3 галасоў)

Радзіма, святая, адзіная,
Не веру, што ўжо ты былінная,
Што знікла пачуцце народнае –
Сябе адчуваць людзьмі годнымі.

Не знішчаць цябе сілы цёмныя,
Няўклюдныя і вераломныя,
Што часам цяжкім скарысталіся,
Што з волі тваёй насміхаліся.

Бо ёсць ты такой старажытнаю,
Багатай вякамі пражытымі
І генамі моцнымі, здатнымі,
Што часу чакаюць прыдатнага;

Яны да пары прыхаваныя
І ўзыдуць, бо доўгачаканыя.



роздум добрага сына сваёй

роздум добрага сына сваёй зямлі