Веру!
Веру: зноў будуць жыць паміж намі
пацалункі ды поціскі рук,
явай будуць яны, а не снамі
і не выклічуць вірусных мук!
Веру: зноў нас запросяць у госці,
на канцэрт, на прэм’еру, на матч –
і без масак, і сем’ямі сходзім,
ведаць будзем: пагрозы няма!
Веру: свету не будзе пагрозы,
маску скіне з усмешкаю свет,
эпідэміі цёмнай палосы
ад усмешкі разгладзіцца след!
2020, лістапад