Выйшла я на адпачынак
Многа часу маю
І па гэтай вось прычыне
Вершы Я складаю
Прабягаюць успаміны
З самага пачатку
Пра свае родныя мясціны
Распавяду нашчадкам.
У гэтай вёсцы нарадзілася
І ў першы клас пайшла,
І на заўжды тут прыгадзілася
І лес свой тут знайшла.
З дзяцінства ў полі працавала
І любавалася я льном,
Затым завочна веды набывала
Па прафесіі - аграном!
Усё жыццё з ёй побач пражыла
Пра горад і не дбаю!
Дзяцей і ўнукаў нажыла,
І праўнука ўжо маю!
Вёску я сваю люблю,
Тут могілкі бацькоў, дзядоў,
Люблю я родную зямлю!
У ёй мой пот і кроў!